top of page

У першай зале музейнага пакоя вы пазнаёміцеся з экспанатамі 19-20 стагоддзяў. З такімі відамі рамяства, як: ганчарства, лозапляценне, дрэваапрацоўка, ткацтва, вышыўка, пляценне з  рагозу.

20190514_153317.jpg

Сярод мноства побытавых прадметаў знайшлі сваё месца музычныя інструменты. Самым прывабным для наведвальнікаў стала басэтля. Басэтля - музычны струнна-смычковы інструмент. Выключна ансамблевы інструмент, які ў гуртах спалучаўся са скрыпкай і барабанам. Аснову репертуару складала танцавальная музыка і вясельны марш.

20180517_165404.jpg

Ганчарныя вырабы знайшлі сваё месца  на паліцах. У 19 ст., з заняпада гарадскіх цэхавых рамёстваў і развіццём ганчарства, пераважна ў сельскіх асяродках рамяства, асартымент народных ганчарных вырабаў паводле форм і прызначэння становіцца надзвычай шырокім. Тут прадстаўлены вырабы для захавання і транспарціроўкі прадуктаў (збаны, гарлачы, глякі, гладышы).

Калі прабегчыся погледам па першым пакоі, то нельга не заўважыць куфры розных памераў. Вялікія выкарыстоўваліся ў хаце для захавання аддзення, рушнікоў, посцілак, а маленькія для транспарціроўкі рэчаў. У куфар дзяўчына збірала свой пасаг.  

Сялянскі быт

20190514_152845.jpg
20181210_123130.jpg
20190514_153344.jpg
20190514_153606.jpg
20190514_153558.jpg

Рыхтаваць пасаг пачыналі з самага маленства дзяўчыны, бо акрамя шматлікіх дароў для сваякоў, у склад пасагу ўваходзіла бялізна і верхняя вопратка для жаніха, аддзенне для самой нявесты, пасцель, подушкі, коўдры, дзяружкі, дываны і інш. Усё гэта трэба было зрабіць сваімі рукамі. Маладая брала з сабой, таксама: прасніцу, верацёны, церніцу, качалку, трапалку, кросны, міску і дзве лыжкі.  

Побач з куфрам размясціліся манекены, прыбраныя ў аддзенне, якое адлюстроўвае жаночы строй Шчучынскага раёна 1940-1950 гадоў. У набыцці  адзення аказала дапамогу жыхарка в.  Церахі Шчучынскага раёна Карповіч Лідзія Іванаўна. Строй складаецца з кашулі з прамым рукавом, сабраным на манжэтку. Кашуля зашпільваецца на 5 гузікаў. Мае небагатую вышыўку крыжыкам  чырвонага і чорнага колеру: па грудзях вышытыя маленькія кветкі крыжыкам,  па выразу гарлавіны вышыты гладдзю зубчыкі, на манжэтах  вышыты крыжыкам геаметрычны арнамент.

20181210_122050.jpg
20181210_122059.jpg
20180829_111240.jpg
20180419_155207.jpg
20180419_155305.jpg

Спадніца шэрага колеру ў клетку спашыта з двух частак, якія расшыраюцца данізу. Гарсэт  прамы з шэрай тканіны, зашпільваецца на адзін гузік.

Фартух адноўлены ў сучасны час у адпаведнасці здабытых звестак ад Лідзіі Іванаўны Карповіч і іншых жыхароў в. Церахі. Ніз ўпрыгожаны геаметрычнай вышыўкай крыжыкам і прышытай фальбанай. На галаве завязвалася хустачка.

Адным з экспанатаў музейнага пакоя з’яўляюцца румынкі (скураны святочны жаночы абутак).

20180419_155237.jpg
20180829_111226.jpg
20181210_123011.jpg

Побач з жаночым убраннем вы можаце ўбачыць мужчынскае ўбранне.

Мужчынскі строй быў адроджаны ў сучасны час па фотаздымках і сабраных звестках ў жыхароў раёна. Складаўся з кашулі з прамым рукавом без манжэткі, каўнерам-манішкай. Кашуля вышыта гладдзю чырвонага і чорнага колеру геаметрычным ўзорам.

Порткі светла-шэрага колеру.

Побач з ложкам падвешана калыска для дзіяці, сплеценая з лазы.

Нельга апісаць словамі, што  наведвальнік адчувае падчас знаходжання ў музейным пакоі. Кожны адчувае сябе па-рознаму ў залежнасці ад ўзроставай катэгорыі.

20180419_155957.jpg
20181210_122323.jpg
20181210_122952.jpg
20181109_120050.jpg
20181109_120042.jpg
20181109_115148.jpg
20181109_120035.jpg
20181109_114510.jpg
20181109_114459.jpg
20181109_114630.jpg
20181109_114846.jpg
20181109_115523.jpg
20181109_114116.jpg
20181210_122741.jpg
20181210_122408.jpg
20181210_122350.jpg
20181210_122400.jpg
20180517_165404.jpg
20181109_114106.jpg
20181109_114056.jpg
bottom of page